У Старых Дарогах з'явіцца новая вытворчасць, разлічаная на выпуск 60 тысяч тармазных калодак у год. Меркаваны кошт праекта — $6 мільёнаў, піша kurjer.info

Да гэтага часу беларускія вытворцы аўтатэхнікі закуплялі тармазныя калодкі за мяжой. Цяпер жа сумесную вытворчасць «БелАЗа» і Белацаркоўскага завода «Трыбо» будзе выпускаць гэтыя агрэгаты ў Старых Дарогах.

Ужо выпушчаны доследныя ўзоры, якія праходзяць выпрабаванні. Тармазныя калодкі будуць вырабляцца для БелАЗа, Мінскага трактарнага завода і «БелДжы». Новае прадпрыемства гатова ўзяцца і за аднаўленне тармазных калодак для электрацягнікоў Мінскага метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0