Ракета ўпала на адзін з пляжаў у сталіцы Лівіі Трыпалі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, ахвярамі здарэння сталі пяць чалавек, у тым ліку дзіця, яшчэ 25 атрымалі раненні.

Інцыдэнт здарыўся напярэдадні на пляжы, які знаходзіцца насупраць аэрапорта. Адзначаецца, што 4 ліпеня побач з аэрапортам ішлі баі паміж злачыннымі групоўкамі і сіламі бяспекі. Інфармацыі пра магчымых выканаўцаў абстрэлу пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0