Вось наш спіс дзесяці найбольш страшных разбуральных катастрофаў гэтага і мінулага стагоддзяў. Паехалі!

1. Выбух на хімзаводзе Philips

Выбух на хімзаводзе Phillips Petroleum Company здарыўся 23 кастрычніка 1989 года ў штаце Тэхас. Праз памылку супрацоўнікаў адбыўся наймагутнейшы выбух, эквівалентны дзвюм з паловай тонам дынаміту. Зарэгістраваны выбух быў роўным 3,5 балаў па шкале Рыхтэра, а аскепкі выбуху былі знойдзеныя ў радыусе 10 кіламетраў. Загінулі 23 чалавекі, больш за 300 атрымалі раненні.

2. Падземны пажар у вугальнай шахце ў Сентрэліі, штат Пенсільванія

У маі 1962 года гарадскі савет Сентрэліі наняў пяцёх пажарных-добраахвотнікаў для ачысткі гарадской смеццевай звалкі, размешчанай у закінутым шурфе адкрытай шахты. Пажарныя падпалілі смеццевыя кучы, дазволіўшы ім прагарэць некаторы час, а затым патушылі. Але з-за не да канца патушанага агню пачалі тлець больш глыбокія слаі смецця, і пажар распаўсюдзіўся праз адтуліну ў шахце на іншыя закінутыя вугальныя шахты пад Сентрэліяй. У выніку да канца ХХ стагоддзя горад быў амаль цалкам адселены, а падземны пажар працягваецца вось ужо больш за паўстагоддзя.

3. Крушэнне цягніка з нафтай у Лак-Мегантык

Катастрофа адбылася 6 ліпеня 2013 года на ўсходзе канадскае правінцыі Квебек. Цягнік, які перавозіў 70 цыстэрнаў з нафтай, сышоў з рэек, і цыстэрны выбухнулі. Будынкі у цэнтры горада былі знішчаныя выбухам і наступным пажарам, загінула каля пяцідзесяці чалавек.

4. Тэхаскі выбух

16 красавіка 1947 года ў порце горада Тэхас-Сіці, ЗША, на борце французскага судна «Гранкамп» адбыўся пажар, які прывёў да дэтанацыі каля 2100 тон нітрату амонія, што пацягнула за сабой ланцуговую рэакцыю ў выглядзе пажараў і выбухаў на бліжэйшых караблях і нафтасховішчах.

У выніку трагедыі загінуў па меншай меры 581 чалавек, больш за 5000 чалавек атрымалі раненні, 1784 трапілі ў бальніцы. Порт і значная частка горада былі знішчаны. Больш за 1100 аўтамабіляў былі пашкоджаныя і 362 грузавых вагонаў зламаныя. Маёмасны ўрон ацэньваецца на $100 мільёнаў. Гэтыя падзеі выклікалі першы ў гісторыі калектыўны пазоў супраць урада ЗША.

5. Катастрофа на дамбе Баньцяо

8 жніўня 1975 года праз паводку, выкліканую тайфунам Ніна, дамбу прарвала, ў выніку чаго патанулі 26 тысяч чалавек і сотні тысяч пацярпелі.

6. Бхапальская катастрофа, Індыя

У выніку аварыі на хімзаводзе па вытворчасці пестыцыдаў адбыўся выкід атрутнага рэчыва метылізацыяната, які захоўваўся ў трох часткова закапаных у зямлю ёмістасцях, кожная з якіх змяшчала каля 60 000 літраў вадкасці. У выніку 3 снежня 1984 года ў атмасферу было выкінута каля 42 тон атрутных пароў. Тры тысячы чалавек загінулі непасрэдна ў дзень аварыі. Па некаторых дадзеных, агульная колькасць пацярпелых ад аварыі ацэньваецца ў 600 тысяч чалавек, што абумоўлена вялікай шчыльнасцю насельніцтва ў Індыі.

7. Затапленне Бостана патакай

Катастрофа адбылася 15 студзеня 1919 года на алкагольным заводзе Purity Distilling Company ў часы «сухога закона». Для вытворчасці этанола выкарыстоўвалі меласу — чорную патаку з трысняговага цукру. Напярэдадні ўвядзення поўнай забароны на выраб і продаж алкаголю ўладальнікі імкнуліся паспець зрабіць як мага больш алкагольнай прадукцыі. Відавочцы чулі гучныя воплескі, якія нагадваюць кулямётныя чэргі (верагодна, разышліся злучаныя заклёпваннямі стальныя аркушы сценкі рэзервуара). Зямля здрыганулася, нібы прайшоў цягнік. На вуліцы горада хлынула хваля патакі вышынёй да 4,5 м. Людзі і коні гінулі ад удушша, бо былі няздольныя выбрацца з вязкага рэчыва. Загінуў 21 чалавек, каля 150 трапілі ў бальніцы.

8. Абвальванне гандлёвага цэнтра ў бангладэшскім горадзе Савары

24 красавіка 2013 года гандлёвы цэнтр Рана-Плаза паваліўся ў гадзіну пік праз невыкананне тэхнікі бяспекі пры будаўніцтве. Загінула 1127 чалавек, пацярпелі яшчэ 2500.

9. Аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, Расія

На момант аварыі 17 жніўня 2009 года ГЭС несла нагрузку ў 4100 МВт. Персанал электрастанцыі, які знаходзіўся ў машыннай зале, пачуў гучны хлапок і ўбачыў выкід магутнага слупа вады. Патокі вады хутка затапілі машынную залу і памяшканні, што знаходзіліся пад ёй. Усе гідраагрэгаты ГЭС былі затопленыя, што суправаджалася кароткімі замыканнямі. У выніку аварыі загінула 75 чалавек, вытворчасць электраэнергіі была прыпыненая. Наступствы аварыі адбіліся на экалагічнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы рэгіёну.

10. Чарнобыльская аварыя

Найбуйнейшая аварыя за ўсю гісторыю сусветнай атамнай энергетыкі, якая стала своеасаблівым сімвалам тэхнагенных катастроф, адбылася 26 красавіка 1986 года. Выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС выкінуў у атмасферу радыёактыўныя рэчывы, з-за чаго прыйшлося эвакуіраваць і адсяляць значную частку тэрыторый Беларусі і Украіны. Непасрэдна ў дзень аварыі загінуў 31 чалавек, але колькасць далейшых смерцяў ад наступстваў катастрофы цяжка нават уявіць. Аварыя прывяла да незваротных наступстваў, паўплываўшы на лёсы і здароўе некалькіх пакаленняў людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?