У жылым доме па вул. Я. Маўра знойдзеная і абясшкоджаная граната «Ф1» часоў Другой сусветнай вайны, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Раніцай 4 ліпеня будаўнічая брыгада, якая праводзіць у доме капітальны рамонт, знайшла ў падвале прадмет, які вонкава нагадваў гранату, і паведаміла аб гэтым у міліцыю. Міліцыянты правялі мерапрыемствы па эвакуацыі грамадзян. Групай размініравання вайсковай часці 5448 было ўстаноўлена, што знойдзеным прадметам з'яўляецца граната «Ф1» часоў Другой сусветнай вайны, якая была канфіскаваная і знішчаная.

guvd.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?