Міліцыя шукае па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу каля $1000 у наведвальніка крамы на вул. Кірава.

Як распавялі ў Кастрычніцкім РУУС, адзін з наведвальнікаў прадуктовай крамы 25 чэрвеня пакінуў каля камер захоўвання тэчку, у якой знаходзілася каля 1000 даляраў ЗША. Іншы мужчына, які стаяў побач, убачыў яе, накрыў сваім заплечнікам, а затым разам са сваімі рэчамі вынес з крамы.

Прыкметы: мужчына славянскай знешнасці, на выгляд 55-60 гадоў, рост 170-175 см, валасы сівыя, носіць бараду. Быў апрануты ў пінжак і майку шэрага колеру, бэжавыя штаны, абуты ў сандалі цёмнага колеру. Пры сабе меў цёмны заплечнік.

guvd.gov.by

Калі вам вядомы гэты мужчына, праваахоўнікі просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (044) 739-85-64, 8 (025) 768-12-65, 8 (033) 331-31-44, 8 (017) 239-64-32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0