Рух транспарту па праспекце Пераможцаў будзе абмежаваны 7 і 8 ліпеня на час правядзення міжнародных спаборніцтваў па веласпорце UCI «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска». Як зменяцца маршруты пасажырскага транспарту, распавялі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух пасажырскага транспарту на праспекце Пераможцаў будзе прыпынены 7 ліпеня на перыяд старту удзельнікаў ад ТРЦ «Галерэя Менск» на Заслаўскае вадасховішча каля 11:00 і каля 15:00 на час фінішу. 8 ліпеня праспект будуць закрываць ўчасткамі, з 12:30 да 18:00.

У рух гарадскіх маршрутаў будуць унесеныя наступныя змены:

З 12:30 да 13:30 8 ліпеня — на перыяд закрыцця ўчастка ад вул. Нямігі да пр. Машэрава — маршруты № 1, 69, 119С, 1056-ТК пусцяць па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, Ціміразева, пр. Машэрава, пр. Пераможцаў у абодвух кірунках;

— № 73, 1073-ТК — па пр. Пераможцаў, пр. Машэрава, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Нямізе ў прамым кірунку; па вул. Маскоўская, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, Ціміразева, пр. Машэрава, пр. Пераможцаў у зваротным кірунку;

— № 91 — па пр. Пераможцаў, пр. Машэрава, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Нямізе ў абодвух кірунках;

— № 163 — па вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Нямізе ў прамым кірунку; па вул. Маскоўскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, Прытыцкага ў зваротным кірунку.

З 13:30 да 18:00 8 ліпеня — на перыяд закрыцця ўчастка ад вул. Нямігі да вул. Ратамскай — маршруты № 1, 1056-ТК з боку ДС «Вяснянка» накіруюць па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр. Незалежнасці і далей па дзейных трасах ў абодвух кірунках;

— № 119С з боку МКАД — па пр. Пераможцаў, вул. Ратамскай, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр. Незалежнасці і далей па дзейнай трасе ў абодвух кірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў «2-я гарадская дзіцячая бальніца», «Л. Украінкі», «Ціміразева», «Ст. м. «Фрунзенская», «Раманаўская Слабада» (у зваротным кірунку «Гарадскі Вал»);

— № 91 з боку вул. М. Багдановіча — па вул. Нямізе, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева, вул. Нарачанскай да ДС «Вяснянка» ў абодвух кірунках;

— № 69 з боку пр. Пушкіна — вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр. Незалежнасці і далей па дзейнай трасе ў абодвух кірунках;

— № 133 з боку ДС «Вяснянка» — па вул. Нарачанскай, Ціміразева (з разваротам на перакрыжаванні з вул. Сапёраў), вул. Арлоўскай і далей па маршруце; у зваротным кірунку — па вул. Арлоўская, вул. Ціміразева, вул Нарачанская;

— № 76Э, 89Э, 1097-ТК з боку пл. Бангалор — па вул. Арлоўскай, вул. Ціміразева; у зваротным кірунку — па вул. Ціміразева (з разваротам на перакрыжаванні з вул. Сапёраў), вул. Арлоўскай і далей па маршрутах з выкананнем п. п. «Л. Украінкі»;

— № 73, 1073-ТК — па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Нямізе ў прамым кірунку; па вул. Маскоўскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, Ціміразева ў зваротным кірунку;

— № 11 з боку пр. Пушкіна — вул. Ціміразева, вул. Нарачанскай у абодвух кірунках;

— № 10, 39, 77 арганізуюцца да р/к «Берута»;

— № 29, 1112-ТК з боку пр. Машэрава — па вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай і далей па маршрутах у абодвух кірунках;

— № 44, 136 з боку пр. Машэрава — па вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай, вул. Ціміразева, вул. Ратамскай, пр. Пераможцаў; у зваротным кірунку — па пр. Пераможцаў, вул. Ратамскай, вул. Ціміразева (з разваротам на перакрыжаванні з вул. Сапёраў), вул. Арлоўскай, вул Нававіленскай, Старавіленскім тракце, вул. Даўмана, пр. Машэрава;

— № 1051-ТК з боку пр. Машэрава — па вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай, вул. Ціміразева; у зваротным кірунку — па вул. Ціміразева (з разваротам на перакрыжаванні з вул. Сапёраў), вул. Арлоўскай, вул Нававіленскай, Старавіленскім тракце, вул. Даўмана, пр. Машэрава;

— № 163 — па вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Нямізе ў прамым кірунку; па вул. Маскоўскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, Прытыцкага ў зваротным кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0