Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня падпісаў указы аб наданні воінскіх і спецыяльных званняў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чарговае воінскае званне генерал-маёра нададзенае Аляксандру Церахаву, Алегу Маткіну і Генадзю Ляпешку.

Намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандру Багдзевічу нададзенае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0