У Сахалінскай вобласці (РФ) вырашылі вярнуцца да сярэднявечнай практыкі распраў над ведзьмамі. Мясцовыя жыхары падпалілі дом маладой жанчыны, якую абвінавацілі ў вядзьмарстве, паведамляе mk.ru.

Жыхар Сахалінскай вобласці Алег Унукаў звярнуўся ў Асацыяцыю Адвакатаў Расіі за Правы Чалавека ў сувязі з падпалам дома 26-гадовай Варвары Нігматулінай у вёсцы Пабедзіна Сахалінскай вобласці. Як паведамляе сайт арганізацыі, ён распавёў, што ў гэтым населеным пункце няма працы, і многія знаходзяць суцяшэнне ў наркотыках. Па словах аўтара звароту, праз гэта звёў рахункі з жыццём 38-гадовы муж Нігматулінай. Аднак мясцовыя жыхары палічылі маладую жанчыну ведзьмай, абвінавацілі ў смерці мужчыны і падпалілі яе дом.

Цяпер жанчына засталася на вуліцы з дзецьмі, а мясцовыя жыхары адмаўляюцца ёй дапамагаць, бо баяцца яе вядзьмарства.

Юрысты кажуць, што гэта далёка не першы падобны выпадак у Расіі і асцерагаюцца, што падобная практыка можа атрымаць распаўсюджванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?