Вільні не ўдалося прыняць рэзалюцыю з крытыкай будаўніцтва АЭС у Астраўцы на Парламенцкай асамблеі АБСЕ, што праходзіць у Мінску.
Прапанову зняць праект рэзалюцыі з парадку дня падаў шведскі сацыял-дэмакрат Кент Гарстэд. 20 краінаў падтрымалі яго прапанову, 29 устрымаліся, а 8 галасавалі супраць на паседжанні Сталага камітэта, які зацвярджае парадак дня.
Кіраўнік літоўскай дэлегацыі назваў прапанову шведаў «адчувальным ударам ад партнёраў», паведамляе агенцтва BNS.
«Лукашэнка абыграў Літву на Парламенцкай асамблеі АБСЕ», — так у сябе ў фэйсбуку адкаментаваў гэты факт журналіст Анджэй Пачобут.
Гарстэд узначальвае камісію ПА АБСЕ па Беларусі. Як і многія сацыял-дэмакраты, ён таксама быў заўважаны ў мяккім стаўленні да Расіі.