Беларускія памежнікі не дазволілі перасекчы мяжу з Украінай 68-гадовай жыхарцы Магілёва, паведаміла прэс-служба ведамства.
Яна прад'явіла на пункце пропуску… пашпарт грамадзянкі СССР.
Атрымліваць беларускі дакумент яна адмаўляецца прынцыпова. У выніку ва Украіну жыхарка Магілёва так і не трапіла.