Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйнай прапановы ад Расіі накіраваць сваіх ваенных назіральнікаў у Сірыю. Пра гэта на брыфінгу 6 ліпеня заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў чацвер у Мінску.

«Пакуль мы не атрымлівалі якіх-небудзь афіцыйных прапаноў па лініі СНД накіраваць назіральнікаў у Сірыю. Дэталёвая інфармацыя па фармаце, складзе, задачах, размяшчэнні планаваных міратворчых сіл патрэбна ў любым выпадку», — растлумачыў Мірончык.

Ён таксама адзначыў, што такія дзеянні [па адпраўцы кантынгенту] павінны ажыццяўляцца на падставе мандата Рады бяспекі ААН, гэта зафіксавана і ў заканадаўстве Беларусі, і ў пагадненні міратворчай дзейнасці АДКБ.

«Давайце пакуль не будзем каментаваць такія важныя заявы на падставе адных толькі публікацый у СМІ», — заклікаў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, 5 ліпеня кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах па Сірыі ў Астане, спецпрадстаўнік прэзідэнта па сірыйскім ўрэгуляванні Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што Расія звярнулася да краін СНД з прапановай разгледзець пытанне аб накіраванні кантынгенту для маніторынгу ў Сірыі.

«Цяпер стаіць пытанне пра тое, якія вайсковыя кантынгенты [будуць размешчаны ў зонах бяспекі], ваенных назіральнікаў якіх краін прыцягнуць для міратворчай місіі ў Сірыі, — сказаў ён. — Ніхто не ставіць пад сумнеў удзел кантынгенту з Расіі, таму мы звярнуліся да ўсіх краін СНД з прапановай разгледзець пытанне аб магчымасці накіравання краінай у разумных межах кантынгенту для сумеснага ўдзелу ў маніторынгу за сітуацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?