Раніцай 6 ліпеня не стала грамадскай актывісткі, сябра аргкамітэта гісторыка-культурніцкага аб’яднання «Вяртанне памяці» Вікторыі Ткачук.

Фота з фэйсбука.

Фота з фэйсбука.

Ёй было 39 гадоў, працавала маркетолагам. Вясной ёй быў дыягнаставаны рак падстраўнікавай залозы, Вікторыя згарэла літаральна за месяц. У нацыянальным руху Ткачук была больш за дзесяць гадоў.

Апошнім часам Вікторыя Ткачук займалася акцыямі ў абарону Курапатаў, збірала грошы на падтрымку незалежнасці Украіны, заклікала падтрымліваць арыштаваных па «Справе патрыётаў», пісаць ім лісты.

Вікторыя пісала вершы пад псеўданімам Вічка Крывічка. Вось апошні з іх, у якім яна піша пра хуткі сыход:

Вось і ўсё…
А што застанецца?
Чым паспела адзначыць шлях?
Можа, ў нечым гукнецца сэрцы
Успамін, што калісьці была?
Можа, пара нязграбных вершаў,
Напісаных крыху не ў лад,
У кагосьці абудзяць усмешку…
Не дарэмна тады была.

У Вікторыі Ткачук засталіся мама і тата, а таксама сястра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?