У Гродзенскім заапарку ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў нарадзілася зубраня — кранальнае ВІДЭА



Супрацоўнікі Гродзенскага заапарку паведамілі радасную навіну: «3 ліпеня нашы зубры Бора і Любава зрабілі супрацоўнікам і гасцям заапарку выдатны падарунак — у іх нарадзілася дзіця.
Мама з дачкой адчуваюць сябе добра, але пакуль жывуць асобна ад Боры, бо самцы часта бываюць агрэсіўныя ў адносінах да сваіх нашчадкаў. На гэтых кадрах нованароджанай няма яшчэ і сутак, але яна ўжо устойліва стаіць на ножках і есць з вялікім апетытам».
Каментары