У Віцебску на цэнтральных праспэктах зьявіліся вялікія белыя сьляды — такім чынам супрацоўнікі ДАІ прыцягваюць увагу пешаходаў да неабходнасьці пераходзіць дарогу толькі там, дзе гэта дазволена, паведамляе «Звязда».

Сьляды на дарозе — адзін з распаўсюджаных рэклямных прыёмаў, бо кожны ведае, што па сьлядах сьлед ісьці, бо сьляды дакладна кудысь прывядуць.

Але ў віцебскіх даішнікаў, як аказалася, лёгіка цалкам супрацьлеглая: сьляды намаляваныя акурат там, дзе пад колы машын часьцяком трапляюць людзі.

Побач на інфармацыйных стэндах месьціцца статыстыка траўматызму й сьмяротнасьці пешаходаў на пазначаных сьлядамі ўчастках.

На думку мясцовай аўтаінспэкцыі, вялікі белы сьлед — настолькі ўдалае абазначэньне сьмяротнай небясьпекі, што прыдумку зьбіраюцца ўкараніць і ў іншых гарадах рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?