У Сегескім раёне Карэліі (РФ) беларусы, якія там жывуць, утварылі нацыянальна-культурную аўтаномію «Белая Русь».

Арганізацыя створаная для захаваньня і разьвіцьця нацыянальна-культурных традыцый беларусаў, што жывуць на тэрыторыі раёну, падтрымкі культурных сувязяў з суайчыньнікамі, гарманізацыі нацыянальных адносінаў у рэгіёне.

Беларусы зьявіліся ў Карэліі пасьля другой сусьветнай вайны – з разрабаванай Беларусі людзі пераяжджалі сем’ямі, групами, ледзь ня цэлымі вёскамі. Так што цяпер беларусы - трэцяя па колькасьці нацыянальная група ў Карэліі. А Сегескі раён увогуле зрабіўся “маленькай Беларусьсю” у Карэліі.

Дарэчы, аўтаномію лёгка зарэгістраваў Мінюст Расеі. А кіраўніком «Белай Русі» стаў галава Сегескага раёну Віктар Мудзель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?