З 5 чэрвеня ў Светлагорску адбылося каля дзесяці выпадкаў пашкоджання аўтамабіляў. Зламыснік рэзаў або праколваў колы ў пакінутых каля дамоў аўто.

Прычым, ён выбіраў машыны, на якіх была прычэплена георгіеўская стужка.

Следчы камітэт заняўся гэтай гісторыяй.

У дачыненні да «антыгеоргіеўца» распачалі крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Праўда, пакуль што невядомага «паляўнічага» так і не знайшлі, паведамілі следчыя. Але і пашкоджанні машын аматараў георгіеўскіх стужак спыніліся. Ва ўсякім выпадку, пакуль што.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?