Еўрапарламент сёння на пленарнай сесіі ў Страсбургу прагаласаваў за заснаванне спецыяльнай парламенцкай камісіі па пытаннях барацьбы з тэрарызмам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Мэтай камісіі з'яўляецца садзейнічанне ў забеспячэнні міждзяржаўнага і міжінстытуцыйнага ўзаемадзеяння ў барацьбе з тэрарызмам.

Сябры камісіі будуць ацэньваць ступень тэрарыстычнай пагрозы ў Еўропе і іншыя пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі. Прадстаўнікі камісіі будуць здзяйсняць паездкі і ўдзельнічаць у слуханнях з іншымі інстытутамі ЕС, нацыянальнымі парламентамі і ўрадамі дзяржаў — сяброў ЕС і краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама з праваахоўнымі органамі, спецслужбамі.

У склад камісіі ўвойдуць 30 чалавек, яе першапачатковы мандат вызначаны тэрмінам на 12 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0