Падчас нядаўняга Кубка канфедэрацый Крыштыяну Раналду не толькі дапамог сваёй зборнай дайсці да паўфінала турніру, але і вельмі цікава праводзіў вольны час паміж матчамі.

22-гадовая дзяўчына з Беларусі Каця Мацецкая распавяла пра тое, як ёй удалося правесці вечар у кампаніі зорнага футбаліста. Сустрэцца з Роналду дзяўчыне дапамагла звычайная фатаграфія ў інстаграме з маскоўскім геатэгам.

Тая самая фатаграфія:

Вось што называецца апынуцца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час. З тысячы фатаграфій Крышціяну звярнуў увагу на фота беларускай дзяўчыны, пасля чаго напісаў ёй паведамленне ў дырэкт:

Крышціяну Раналду:?
Каця: Прывітанне)
Крышціяну Раналду: Як ты?
Каця: Добра) А ты? Я ў шоку.
Крышціяну Раналду: Чаму? У мяне ўсё добра, дзякуй.
Каця: Таму што ТЫ напісаў мне)
Крышціяну Раналду: Ха-ха-ха.

Затым Роналду даў Каці свой нумар, яны пачалі весці перапіску ў WhatsApp:

«У нас у рэстаране Novikov будзе вячэра, прыязджай, калі хочаш».

Дзяўчына прыехала ў прызначанае месца, дзе яе сустрэў сам Крышціяну. Футбаліст быў да яе вельмі добры:

«Пры сустрэчы ён пацалаваў мяне ў шчочку, як быццам мы даўно знаёмыя. Ён шмат надаваў мне увагі на першай частцы вячэры, нягледзячы на тое, што там была ўся каманда і яшчэ пяць дзяўчат. Ён браў мяне за ручку, пытаўся, ці ўсё ў парадку і гэтак далей.

Атмасфера была разняволенай, мы пілі віно і кактэйлі. Крышціяну распавядаў, што яму вельмі спадабалася на Сардзініі. А ў Ібіцы ёсць вялікі мінус — там вельмі дорага». 

Вечар, пра які многія дзяўчаты могуць толькі марыць, скончыўся каля паўночы. Каця села на таксі і паехала дадому. Па шляху яна напісала Раналду «Дзякуй за вячэру, усё было супер» і пажадала ўдачы на полі. На гэтым казка дзяўчыны з нашай краіны скончылася. Але не папулярнасць: гісторыя дайшла да самога караля расійскага ТБ Андрэя Малахава, які запрасіў дзяўчыну распавесці ўсё яшчэ падрабязней (з 0:56).

Некалькі фота дзяўчыны з Беларусі, якая спадабалася самому Крышціяну Раналду:

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0