На чарговым пасяджэнні пракурор агучыў патрэбнае, на яго погляд, пакаранне для Канстанціна Бурыкіна.
Сам Бурыкін на пасяджэнні выступіў з апошнім словам. Падчас прамовы ён не мог стрымаць слёзы: заявіў, што раскаяўся, прызнаў віну і папрасіў ва ўсіх прабачэння, паведамляе kp.by.
Нагадаем, Канстанціна Бурыкіна, грамадзяніна Расіі, святара і кіраўніка Федэрацыі паўэрліфтынга, затрымалі ў лістападзе 2016 года. Яму выставілі абвінавачанне за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі, але з абцяжарваючымі абставінамі за паўторнасць ці групавое злачынства. Максімальна магчымая адказнасць па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
На судзе ён расказваў пра свае кантакты з РНЕ, распавёў, адкуль у яго зброя. Акрамя таго, давалі паказанні і сваякі святара. Прыёмны сын Аляксей распавёў пра нацысцкую сімволіку ў кватэры айчыма.
Прысуд Канстанціну Бурыкіну агучаць 10 ліпеня.