Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны адносна знешнепалітычнага курсу Украіны», якім інтэграцыя ў НАТА вызначана адным з нацыянальных прыярытэтаў. Пра гэта паведамляе УП са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Закон быў прыняты Вярхоўнай Радай 8 чэрвеня. Ім уносяцца змены ў законы «Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны» і «Аб асновах унутранай і знешняй палітыкі» ў частцы еўраатлантычнай інтэграцыі.

Адным з прыярытэтаў нацыянальных інтарэсаў Украіны дакументам вызначана інтэграцыя ў еўраатлантычную прастору з мэтай набыцця сяброўства ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.

З гэтай мэтай Украіна актывізуе намаганні па ўсім комплексе рэформаў, у тым ліку ў сектарах абароны і бяспекі для дасягнення адпаведнасці крытэрам сяброўства ў Альянсе, адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?