За эмацыйнымі спевамі і тэатралізацыяй артыстаў назіралі з пляцоўкі каля невялікага амфітэатра, з тэрас, праз расчыненыя вокны і нават з дахаў. Жыхары святкавалі нараджэнне сваёй уласнай канстытуцыі ў яе непасрэдным дзеянні. Добра, калі дваровы фармат канцэртаў цяпер падхопяць і іншыя арганізатары, бо ён трапіў у самае сэрца людзей: танчылі не толькі дзеці, але і дарослыя з пажылымі парамі. У сябе ў двары, з суседзямі ды сябрамі, быццам гэта было агульнае вялікае свята.

Зміцер Шураў

Зміцер Шураў

«Мы некалькі разоў у жыцці гралі «на раёне», праўда, ва Украіне ўжо даўно так не выступалі: у асноўным, практыкуем сольнікі ў залах, на фестывалях ці зялёных тэатрах. Мне здаецца, што такі «камерны» фармат выступаў — гэта вельмі крута і цікава, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад першага мінскага канцэрта лідар «Pianoбой» Зміцер Шураў. — Мяне заўсёды адштурхоўвала ў вялікіх гарадах, асабліва постсавецкіх, што людзі нейкія непрыязныя, не ведаюць адзін аднаго, жывуць, як у мурашніку. Вельмі спадзяюся, што жыхарам гэтага раёна атрымаецца стварыць сваю асаблівую атмасферу».

Новая Баравая стала першым мінскім раёнам, жыхары якога напісалі свае жыццёвыя законы і сталі ініцыятарамі стварэння несур'ёзнай канстытуцыі ўсяго Мінска. Правілы тычацца курэння пры дзецях, веласіпеднага руху, колькасці раслін і нават абавязацельства ўсміхацца ў ліфце суседзям. Цяпер збор такіх вось інструкцый працягваецца і ў «старых» сталічных раёнах. Калі назбіраецца больш за тысячу гісторый, свет убачыць гумарная канстытуцыя ўсяго горада: жыхары сталіцы і турысты змогуць карыстацца ёй, каб даследаваць кварталы Каменнай Горкі ці вучыцца размаўляць на адной мове з мясцовымі з Чыжоўкі.

Як гэта было — у відэа

Чытайце таксама: «У Шабанах няма п’яных людзей, таму што ўсе бухаюць на іншых раёнах». Правілы жыцця мінскіх кварталаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?