Моцны алкаголь павінен каштаваць даражэй. Такое меркаванне агучыў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў, перадае БЕЛТА.

фота Ірыны Арахоўскай.

фота Ірыны Арахоўскай.

Акцызы на моцны алкаголь у Беларусі неабходна павысіць — дадзеная мера магла б спрыяць скарачэнню колькасці алказалежных, лічыць спецыяліст. «Моцны алкаголь павінен быць дарагім», — сказаў Іван Канаразаў.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі каля 160 тысяч алказалежных. Дзейнічае сетка наркалагічных кабінетаў, праца арганізавана ад амбулаторнага прыёму ў лекара-нарколага да профільных паліклінік, што дазваляе праводзіць дастацыянарную рэабілітацыю. Аднак многія людзі не звяртаюцца па дапамогу, бо баяцца, што іх паставяць на ўлік. «Мы не ставім на ўлік, калі чалавек сам выказвае жаданне прайсці лячэнне», — растлумачыў Іван Канаразаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0