Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расія павінна спыніць дэстабілізаваць абстаноўку ва Украіне і аказваць падтрымку варожым, па яго словах, рэжымам Сірыі і Ірана, піша ВВС.
Getty
«Мы заклікаем Расію спыніць сваю дэстабілізуючую дзейнасць ва Украіне і ў іншых месцах, а таксама спыніць падтрымліваць варожыя рэжымы, уключаючы Сірыю і Іран», — сказаў Трамп, выступаючы з прамовай на плошчы Красіньскіх у Варшаве.
«І замест гэтага [заклікаем Расію] далучыцца да супольнасці адказных нацый у нашай барацьбе супраць агульных ворагаў і ў абароне самой цывілізацыі», — дадаў Трамп.
Да гэтага ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, на якой паабяцаў змагацца з «дэстабілізуючымі паводзінамі Расіі».