Дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі ўхвалілі сёння законапраект, якім працягваецца надзвычайнае становішча ў краіне да 1 лістапада 2017 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

За дадзены законапраект прагаласавалі 137 дэпутатаў, супраць было аддадзена 13 галасоў. Сенат 4 ліпеня таксама прагаласаваў за дакумент. Закон аб падаўжэнні надзвычайнага становішча цяпер лічыцца прынятым.

Надзвычайнае становішча было ўведзенае ў Францыі ў лістападзе 2015 года пасля тэрактаў у Парыжы. Сёння яно было падоўжанае ў шосты раз. Як заявіў міністр унутраных спраў Жэрар Калон, падаўжэнне надзвычайнага становішча да 1 лістапада «дазволіць у лепшых умовах правесці працу над тэкстам законапраекта аб бяспецы краіны». Міністр таксама паведаміў, што дзякуючы мерам, якія дазваляе ўжываць гэты рэжым, у Францыі з пачатку года ўдалося прадухіліць не менш за сем тэрактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0