Канцлер ФРГ Ангела Меркель не лічыць, што на саміце G20 можа выступіць у ролі пасярэдніка паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Пра гэта яна заявіла журналістам у чацвер па прыбыцці ў Гамбург на сустрэчу «групы дваццаці», піша DW.

Кіраўнік германскага ўрада патлумачыла, што яе роля заключаецца «не ў тым, каб быць пасярэднікам, а ў тым, каб уносіць уклад» ва ўрэгуляванне сітуацыі. Адпаведнае пытанне журналістаў прагучала неўзабаве пасля рэзкіх заяў Трампа ў адрас Расіі, зробленых ім падчас візіту ў Польшчу.

Канцлер ФРГ выказала надзею на тое, што дыялог у кулуарах гамбургскага саміту, магчыма, дазволіць прасунуцца наперад ва ўрэгуляванні сірыйскага канфлікту. Акрамя таго, па яе словах, будуць зробленыя спробы для збліжэння пазіцый Кіева і Масквы. У суботу, 8 ліпеня, на палях G20 можа адбыцца сустрэча прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Ангелы Меркель ва ўсечаным «нармандскім» фармаце.

У канцлера ФРГ запланаваная 45-хвілінная размова з Трампам у адным з мясцовых гатэляў перад афіцыйным пачаткам саміту. Акрамя таго, Меркель мяркуе, што ў рамках G20 адбудзецца няпростае абмеркаванне пытанняў змены клімату. «Мы ўсё яшчэ знаходзімся на стадыі перамоў», — падкрэсліла яна.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?