Сябар Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч вылучаецца ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. На чые галасы найперш разьлічвае Яраслаў Берніковіч?

«Паўтара тыдня таму ў Глыбокае прыяжджаў Аляксандар Мілінкевіч. Для падтрымкі мяне ў кампаніі па збору подпісаў. Ці, можа, лепш сказаць — праявы нейкай салідарнасьці са мной. І ў той жа дзень па надуманай прычыне мяне затрымаў КДБ. «Гасьцяваў» там тры гадзіны. Дарэчы, паводзілі сябе нашчадкі «жалезнага Фэлікса» вельмі карэктна: прапанавалі каву, прынесьлі попельніцу, пераходзілі на беларускую мову… Скарыстаўшыся магчымасьцю, я спытаў: хто, на іхнюю думку, будзе галасаваць за мяне? Кадэбіст адказаў, амаль не задумваючыся: «У большасьці лекары, настаўнікі, прадпрымальнікі». — «А спэцслужбы?» — «Ну, два‑три человека, наверное, проголосуют…» Што ж, калі службовец меў на ўвазе Глыбоцкае міжраённае аддзяленьне КДБ, то гэта вельмі добры вынік — больш за 50 працэнтаў. А я яшчэ дадаткова падумаў, што за мяне павінны прагаласаваць жанчыны — бо я іх вельмі люблю… І здаецца — яны мяне таксама»!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?