Кампанія паведамляе, што электрычнасць пліткі выпрацоўваецца за кошт магнітаў і шпулек. Кожны крок па дарожцы плошчай 10 кв.м на Bird Street стварае колькасць электраэнергіі, якой можна асвятліць тратуар і адначасова прайграваць аўдыёзапісы на калонках, якія знаходзяцца побач. Таксама выкарыстоўваць энергію можна для дэкаратыўнае падсветкі дрэваў і раздачы блютуз-сігналу.
Чым больш людзей знаходзяцца на дарожцы, тым больш электрычнасці яна вырабляе. Таму для прываблівання пешаходаў аўтары прапануюць размяшчаць уздоўж дарожкі розныя гандлёвыя пункты.