Трое беларусаў вырашылі падзарабіць кантрабандай цыгарэт. І прыдумалі цікавы спосаб іх дастаўкі.

У ноч а 6 ліпеня на стыку межаў Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці памежнікі затрымалі трох беларусаў.

Непрацуючыя мужчыны — жыхары Смалявічаў, Оршы і Полацка — збіраліся пераправіць буйны груз цыгарэт у Латвію з дапамогай дэльтапланаў з маторам.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

«У навігацыйным абсталяванні быў запраграмаваны маршрут палёту праз мяжу Беларусі. Канчатковай кропкай незаконнай дастаўкі павінен быў стаць населены пункт Рабежніекі ў Латвіі. На месцы былой узлётна-пасадачнай паласы сельскагаспадарчага прызначэння ўдзельнікі групы арганізавалі месца часовага размяшчэння, там знаходзіўся прычэп-кемпінг», — паведамілі ў ДПК.

У выніку арыштаваныя два мотадэльтапланы, два мікрааўтобусы, легкавое аўто, прычэп-кемпінг, партатыўныя радыёстанцыі і спецыяльная лётная экіпіроўка. А таксама тавар — 160 тысяч штук цыгарэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?