Пра гэта паведамляе сайт омскага «Авангарда» — новай каманды спартоўца.

- Стась не з'яўляецца для «Авангарда» шостым легіянерам, - заявіў афіцыйнаму сайту клуба генеральны менеджар Віктар Шалаеў. — У нас ёсць пацвярджэнне з Федэрацыі хакея Расіі: Стась афіцыйна атрымаў расійскае грамадзянства, у тым ліку і спартовае. Цяпер у лініі атакі нашай каманды вельмі сур'ёзная канкурэнцыя, а гэта заўсёды ідзе толькі на карысць якасці працы. Андрэй дасведчаны майстар, яго гульнявыя якасці і характар абавязкова дапамогуць «Авангарду». Ён ужо прыступіў да трэніровак, а на пачатку наступнага тыдня выйдзе на лёд разам з камандай.

Андрэй Стась

Андрэй Стась

У «Авангардзе» Стась будзе выступаць пад нумарам 23. Кантракт падпісаны на тры гады.

Андрэй Стась — 28-гадовы хакеіст, капітан зборнай Беларусі. Раней гуляў за мінскае «Дынама» і «Нафтахімік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?