Расія звярнулася да краін СНД, у тым ліку Беларусі, з прапановай накіраваць кантынгент у Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зоне дээскалацыі.

Пра гэта ў сераду заявіў у Астане кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах па сірыйскім ўрэгуляванні Аляксандр Лаўрэнцьеў, перадае ria.ru.

«Цяпер стаіць пытанне аб тым, якія воінскія кантынгенты — хачу тут падкрэсліць — ваенных назіральнікаў якіх краін прыцягнуць для міратворчай місіі ў Сірыі», — паведаміў дыпламат, адзначыўшы, што гаворка не ідзе пра «навязванне нейкага рашэння».

Журналісты «Нашай Нівы» спыталіся ў мінчукоў, што яны думаюць пра такія прапановы ўсходняга суседа.

Прынамсі з тых, каго мы апыталі, ніводны не выказаўся за.

Глядзіце самі.

Заўважым, што Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйнай прапановы ад Расіі накіраваць сваіх ваенных назіральнікаў у Сірыю. Пра гэта 6 ліпеня заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Ён таксама адзначыў, што такія дзеянні [па адпраўцы кантынгенту] павінны ажыццяўляцца на падставе мандата Рады бяспекі ААН, гэта зафіксавана і ў заканадаўстве Беларусі, і ў пагадненні міратворчай дзейнасці АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?