Ідэяй для стварэння лагатыпа стаў лозунг «Ідзі за марай». У яго аснове легенда пра папараць-кветку, якая цвіце ў Купальскую ноч. І для таго, каму ўдасца знайсці папараць-кветку, спраўдзяцца ўсе жаданні і мары. Так і атлеты з усіх краін Еўропы збяруцца ў Мінску ў чэрвені 2019 года, імкнучыся за сваёй марай, каб здабыць дарагую ўзнагароду.

Афіцыйным дэвізам II Еўрагульняў будзе: Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»). Таксама будзе беларуская варыяцыя слогана — «Час яскравых перамог» і руская — «Время ярких побед».

Абвешчаны таксама адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана гульняў, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. Прыняць удзел у конкурсе можа кожны. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Трэба, как талісман адпавядаў алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You. Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску.

I Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?