Навукоўцы пакуль праводзяць даследаванні на мышах, але ёсць надзея, што гэты метад дапаможа пры лячэнні анкалагічных захворванняў людзей.

Большасць ракавых захворванняў прыводзіць да з'яўлення метастазаў — другасных ачагоў, часта ўтвараюцца ў лімфавузлах, печані, лёгкіх і хрыбетніку. Да іх з'яўлення яшчэ ёсць шанец узяць распаўсюд пухліны пад кантроль і вылечыць рак, але пасля ўзнікнення ўсё новых ачагоў пухліны перамагчы захворванне значна складаней. 

Між тым хвароба развіваецца такім чынам, што метастазы пачынаюць утварацца практычна ўмомант. Некаторыя клеткі адлучаюцца ад ракавай пухліны, пранікаюць у злучальную тканіну, распаўсюджваюцца з токам крыві ці лімфы і трапляюць у новыя месцы, утвараючы метастазы.

Больш глыбокае разуменне таго, як гэта адбываецца, можа прывесці да з'яўлення новых методык лячэння захворвання.

Мышы са скурай, што прасвечваецца

Мышам ўводзілі злаякасныя клеткі, створаныя ў лабараторыі такім чынам, каб яны свяціліся. Затым навукоўцы давалі хваробе прагрэсаваць і ўводзілі жывёлам хімічны рэактыў, які рабіў іх цела і ўнутраныя органы празрыстымі. Такім чынам стала магчымым старанна разгледзець цела мышы і выявіць участкі тканіны, пашкоджаныя ракавай пухлінай.

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Cell Reports, падрабязна апісваюцца розныя віды захворвання, такія як рак лёгкіх, рак кішачніка і рак печані, а таксама працэс распаўсюджвання хваробы ў арганізме.

Лабараторнай мышы робяць укол раствора, які змяшчае клеткі злаякаснай пухліны. ВВС

Лабараторнай мышы робяць укол раствора, які змяшчае клеткі злаякаснай пухліны. ВВС

Хімічныя сігналы

Наступныя эксперыменты навукоўцаў паказалі, як ракавыя клеткі перамяшчаюцца ў арганізме.

«Цяпер мы выкарыстоўваем гэтую тэхналогію на прыкладзе ракавай пухліны чалавека. Я спадзяюся, што выкарыстанне флуарэстуючага раствора і наступная камп'ютарная візуалізацыя палегчаць дыягностыку, зробяць яе больш аб'ектыўнай і дакладнай у найбліжэйшай будучыні», — сказаў доктар Хірокі Уэда Бі-бі-сі.

Доктар Кахей Міязона дадаў: «Большасць ракавых клетак гіне пры кровазвароце і не можа распаўсюджвацца».

Аднак злаякасныя пухліны пачынаюць вырабляць хімічныя сігналы, якія дапамагаюць ракавым клеткам расці.

Даследчыкі прааналізавалі механізм распаўсюджвання аднаго з такіх сігналаў, TGF-beta, і прыйшлі да высновы, што ён значна павялічвае шанцы на распаўсюд ракавых клетак у лёгачнай тканіне.

«У гэтых сігналаў значна больш шанцаў перажыць падарожжа па арганізме і сфармаваць новыя злаякасныя ачагі», — дадаў доктар Міязона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?