Былы палітвязень, раней неаднаразова судзімы ў Беларусі, удзельнік АТА Васіль Парфянкоў правядзе наступныя два месяцы пад хатнім арыштам у начны пэрыяд сутак, паведамляе Радыё Свабода.

Такім чынам, Васіль Парфянкоў мае знаходзіцца па месцы жыхарства з 21.00 вечара да 7.00 раніцы. У гэты час на ім мае абавязкова быць электронны бранзалет.

Такую меру стрыманьня сёння абраў Пячэрскі раённы суд Кіева, адхіліўшы прапанову абвінавачання пра падоўжаньне кругласутачнага хатняга арышту з абавязковым нашэннем электроннага бранзалета.

Парфянкова абвінавачваюць у тым, што 9 мая, каб сарваць акцыю да Дня перамогі, ён запаліў і праз акно офіса арганізацыі «Дабраахвотны рух АУН» кінуў дымавую шашку ў строй паліцэйскіх. Шашка трапіла ў галаву паліцыянта, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні.

У дзеяннях Парфянкова следчыя ўгледзелі «хуліганства, звязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады, які выконвае абавязкі па захоўванні грамадскага парадку». Пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Акрамя гэтага, на Парфянкове вісіць яшчэ адна крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да яго ў лютым 2016 года за ўдзел у пагромах расійскіх банкаў. Пакаранне — абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 4 гадоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0