president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заклікаў беларусаў адраджаць сваю малую радзіму і родныя мясціны. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто сёння можа нешта зрабіць для краіны, асабліва да людзей заможных, якія маюць пэўныя магчымасці. Давайце ў бліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны. Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і не забыўся на яе, зробіць для яе хоць нешта на працягу трох, можа быць, за пяць гадоў, наша краіна будзе выдатная, яна будзе квітнеючай, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мой заклік сёння з маёй малой радзімы да ўсіх тых, хто не забыўся сваю малую радзіму: давайце для яе зробім максімум, давайце, стаўшы заможнымі людзьмі (тыя, хто здольныя), зробім для гэтых вёсачак, рачулак, для маленькіх гарадкоў і пасёлкаў тое, што мы можам зрабіць».

Лукашэнка растлумачыў, што яго нядаўняе падарожжа ў пасёлак Копысь - гэта спроба ўладкаваць Беларусь, паказаць прыклад, якой павінна быць наша краіна. «Падышла чарга і да гэтых маленькіх гарадкоў, да неперспектыўных вёсак. Мы іх проста павінны выратаваць, мы павінны зрабіць іх зручнымі для жыцця нашых людзей, дзяцей, унукаў», - адзначыў ён.

«Уся шматвекавая гісторыя беларускага народа красамоўна кажа пра тое, як высока мы цэнім мір і дабрабыт на роднай зямлі. Як беражліва ставімся да спадчыны мінулых пакаленняў і ўпэўнена будуем сучаснасць і будучыню сваёй дзяржавы. Глыбока шануем герояў, якія адстаялі незалежнасць Айчыны. Славім выдатных дзеячаў культуры, мастацтва, якія па праве з'яўляюцца гонарам нашай Беларусі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У іх ганаровым шэрагу, звярнуў увагу кіраўнік краіны, стаяць вялікія песняры Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала, юбілейныя даты з дня нараджэння якіх ўрачыста адзначаюцца ў гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0