PhotoXPress

PhotoXPress

У Маскве памёр расійскі медыяменеджар і блогер Антон Носік. Пра гэта паведаміў 9 ліпеня ўладальнік «Ведомостей» Дзям'ян Кудраўцаў, інфармацыю пацвердзілі «Эху Москвы» знаёмыя Носіка. Носіку быў 51 год.

Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Носік памёр каля дзвюх гадзін ночы 9 ліпеня.

Антон Носік нарадзіўся ў Маскве ў 1966 годзе, ён скончыў стаматалагічны ўніверсітэт. У 1990 годзе Носік эміграваў у Ізраіль, дзе пачаў займацца журналістыкай.

Носік быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў расійскага сегмента інтэрнэту, ён стварыў першы ў Рунэце блог «Вечерний Интернет». Сумесна з Фондам эфектыўнай палітыкі Носік запусціў «Газету.ру», «Ленту.Ру», «Вести.ру» і Newsru.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0