Перад тым як зайсці на борт верталёта, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабаваў дапамагчы аднаму з ваенных, які двойчы згубіў фуражку з-за моцных парываў ветру.

Reuters

На апублікаваным у сеціве відэа відаць, як амерыканскі прэзідэнт нахіляецца і падымае фуражку перад трапам, затым падыходзіць да салдата і надзявае яе яму на галаву. Але моцны вецер зноў сарваў галаўны ўбор ваеннага. Пераканаўшыся, што яго намаганні дарэмныя, Трамп падняўся на борт верталёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0