Міністр Чачні па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў палічыў хлуснёй публікацыю «Новай газеты» пра пакаранне смерцю 27 чалавек у ноч на 26 студзеня ў Грозным.

Пра гэта Умараў паведаміў тэлеканалу «Дождь».

«Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што гэта не падмацаваная ніякімі довадамі, крыніцамі і доказамі хлусня, якая мае цалкам пэўную і вельмі яркую палітычную афарбоўку. Я заўсёды пра гэта казаў і паўтараю ў чарговы раз», — заявіў Умараў.

Умараў таксама адзначыў, што разглядае матэрыял у «Новай газеце» як «чарговую порцыю дэзінфармацыі, якая накіравана супраць Чачэнскай Рэспублікі».

«Новая газета» ў нядзелю апублікавала расследаванне, у якім гаворыцца, што ў ноч на 26 студзеня гэтага года ў Грозным (Чачня, РФ), верагодна, былі расстраляныя ад 27 да 56 жыхароў Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?