Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пытанне санкцый не абмяркоўвалася, але ніякіх зменаў не будзе, пакуль пытанне Украіны і Сірыі не будзе вырашана.

Пра гэта 9 ліпеня Трамп напісаў у сваім твітары.

Разам з тым Трамп адзначыў, што лідары «дамовіліся аб спыненні агню ў частцы Сірыі, што выратуе жыцці людзей».

«Прыйшоў час рухацца наперад у канструктыўнай працы з Расіяй!» — заявіў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0