sb.by

sb.by

У нядзелю памёр дыджэй «Радыё Рокс» і вядучы праграмы «Белорусское времечко» Сяргей Прохараў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы Белтэлерадыёкампаніі ў Facebook.

Сяргей Прохараў стаяў ля вытокаў беларускага FM-радыё. Яму было 53 гады.

«Немагчыма паверыць, але гэта, на жаль, праўда. Пайшоў з жыцця наш Барысыч, разумніца, энцыклапедыст, весялун з сумнымі вачыма і проста класны мужык», — напісалі ў twitter калегі Сяргея Прохарава па «Радыё Рокс», дзе ён працаваў апошнія дзевятнаццаць гадоў.

Сяргей Прохараў нарадзіўся 20 чэрвеня 1964 года ў Мінску. У 1988-м — скончыў Мінскі інстытут культуры (цяпер Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў).

Пасля заканчэння універсітэта Сяргей Прохараў застаўся выкладаць на кафедры, а 1993-м уладкаваўся вядучым музычных праграм на першую FM-радыёстанцыю «Бі-Эй», якая толькі што адкрылася. У 1997 годзе перайшоў на «Рокс», дзе працаваў да апошняга дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0