Фота Jarosław Wałęsa

Фота Jarosław Wałęsa

Былы прэзідэнт Польшчы, 73-гадовы Лех Валенса трапіў у кардыялагічнае аддзяленне ў Гданьску ў суботу. Цяпер ён ідзе на папраўку.

«Яшчэ колькі такіх працэдур, і дзед стане на ногі», — напісаў у сваім фэйсбуку сын былога прэзідэнта Яраслаў Валенса.

Лех Валенса быў лідарам незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» у 1980-я гады, яго ўклад у падзенне камуністычнага рэжыму ва Усходняй Еўропе велізарны. У 1990-1995 гады Лех Валенса быў прэзідэнтам Польшчы. Сённяшняе кіраўніцтва краіны закідае яму супрацоўніцтва з уладамі ПНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0