На месцы будоўлі «Цэнтральнага» аўтавакзалу ў цэнтры Менску экскаватар натыкнуўся на дзіўную пабудову. З дыхтоўнай цаглянай кладкі — не збурыць экскаватарам — складзеная ці то цэля, ці то камора памерам дзесь 5 на 10 мэтраў.
У кіраўніка будаўніцтва Васіля Вішнеўскага з тае знаходкі адныя клопаты:
— Нашы праекціроўшчыкі сказалі: паспрабуйце прыбраць. Адзін бункер далі рады сарваць з дапамогай каўша, другі не змаглі, —сказаў ён карэспандэнту «СБ-Беларусь Сегодня».
Загадчык аддзелу археалёгіі сярэднявечнага пэрыяду Інстытуту гісторыі НАН Аляксандар Мядзьведзеў па тэлефоне сказаў карэспандэнту СБ, што пабудовы могуць адносіцца да канца ХІХ стагодзьдзя:
— Верагодна, калісьці там былі складзкія памяшканьні ці чыгуначнае дэпо. Ня выключана, што менавіта на іх і натрапілі будаўнікі.
Верагодна, нескладана зруйнаваць нават дыхтоўную кладку, хай сабе й ХІХ стагодзьдзя. Ня выключана, будаўнікі ўжо знайшлі спосаб, як выканаць пажаданьне праекціроўшчыкаў.
0
0
0
0
0
0