Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Віялета Бразоўская.
«Цяпер дзяржорганы на чале з Мытным камітэтам абмяркоўваюць тэму ўнясення змяненняў ва ўказ №40. Гаворка ідзе пра тое, каб прапанаваць павялічыць кошт пасылак да 200 еўра і 31 кг у месяц у сукупнасці. Пры гэтым адна пасылка не павінна перавышаць 22 еўра і 10 кг, - сказала Віялета Бразоўская. - Міністэрства не пярэчыць і ўзгодніць гэты ўказ з улікам меркавання бізнесу».
Дадзены праект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення, удакладніла начальнік упраўлення.
Як паведамлялася, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі разглядае варыянты ўніфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе бяспошлінных лімітаў на міжнародныя паштовыя адпраўленні (МПА) з-за мяжы. Пакуль гаворка ідзе пра тое, каб прыйсці да адзінага ліміта ў 200 еўра. У цяперашні час у Беларусі ліміт бяспошліннага ўвозу МПА складае 22 еўра.