У Адэсе затрыманы актыўны ўдзельнік масавых беспарадкаў 2 мая 2014 года, які хаваўся ад следства.

Facebook

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе пракуратуры Адэскай вобласці, зламыснік, які хаваўся ад следства пад іншым прозвішчам па-за межамі Украіны, быў знойдзены і затрыманы на мінулым тыдні ў доме сваяка, які пражывае ў Адэсе.

Па хадайніцтве пракуратуры Адэскай вобласці 8 ліпеня Прыморскі раённы суд абраў 37-гадоваму мужчыну меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. У ходзе расследавання выяўлена, што затрыманы, хаваючы твар маскай-балаклава і каскай, браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на Грэчаскай плошчы 2 мая 2014 года.

Мужчыну паведамлена пра падазрэнне па ч. 2 арт. 294 (масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей) Крымінальнага кодэкса Украіны. Як паведаміла УНІАН інфармаваная крыніца ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласці, затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Нагадаем, 2 мая 2014 года ў Адэсе ў выніку масавых беспарадкаў з удзелам прарасійскіх і праўкраінскіх актывістаў загінула 48 чалавек, пацярпелі каля 300. Пачаліся сутыкненні ў цэнтры горада, дзе былі застрэленыя некалькі чалавек. Затым праўкраінскія актывісты прыйшлі на Кулікова поле, на якім знаходзіўся намётавы гарадок сепаратыстаў. Намёты загарэліся, пачаўся пажар у Доме прафсаюзаў, у якім таксама загінулі людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?