8 ліпеня на пляцоўцы перад Мінскай гарадской ратушай адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю «Класіка каля Ратушы з Вэлкомам». Каля 8 тысяч чалавек наведалі першы з васьмі запланаваных канцэртаў і паўдзельнічалі ў стварэнні самага масавага сэлфі ў Беларусі.

Канцэрт «Стагоддзе ў класіцы» адкрыў адзін з самых заслужаных калектываў краіны — Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Анісімава. У гэтым годзе аркестр адзначае сваё 90-годдзе. Паслухаць першы канцэрт трэцяга сезона фестывалю «Класіка каля Ратушы з Вэлкомам» і скарыстацца магчымасцю павіншаваць калектыў з днём нараджэння сабралася каля 8 тысяч чалавек. Яны ж сталі ўдзельнікамі самага масавага сэлфі ў Беларусі.

Кіраваў дзействам, як і ўсім музычным вечарам, галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў. Пад заслону вечара, калі прагучалі несмяротныя шэдэўры Моцарта, Чайкоўскага, Шапэна і іншых класікаў, маэстра змяніў дырыжорскую палачку на смартфон і наўпрост са сцэны зрабіў сэлфі са слухачамі. Пасля гэтага настала чарга гледачоў зрабіць уласныя сэлфі-партрэты з аркестрам і Аляксандрам Анісімавым на памяць.

Усё, што адбывалася, фіксавалася для гісторыі пры дапамозе самых сучасных тэхнічных сродкаў, уключаючы здымку з квадракоптара і камер 360°. Так удалося захаваць падзею ў яе сапраўдных маштабах.

«Сённяшняе сэлфі з удзелам 8 тысяч чалавек, напэўна, мае шанцы стаць самым масавым у гісторыі Мінска і нават, можа быць, ва ўсёй Беларусі. Але за гэтымі лічбамі і кадрамі для нас стаіць нешта нашмат большае: вялікая цікавасць да фестывалю «Класіка каля Ратушы з Вэлкомам» і да класічнай музыкі ў цэлым, чаму мы змаглі атрымаць настолькі нагляднае і ўражлівае пацвярджэнне», — адзначыла Юлія Дайнэка, начальнік упраўлення маркетынгу кампаніі Вэлком.

Таксама для ўсіх гасцей фестывалю кампанія VELCOM аб'явіла спецыяльны конкурс, у якім бяруць удзел усе фатаграфіі з першага і наступных канцэртаў «Класікі каля Ратушы з Вэлкомам» з хэштэгам #классикасвелком. Па выніках фотаконкурсу найлепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе ў самым цэнтры сталіцы.

Арганізатарам праекта «Класіка каля Ратушы з Вэлкомам» з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры генеральнай падтрымцы кампаніі VELCOM, а таксама пры ўдзеле канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум Артс». Наперадзе мінчан і гасцей горада чакае яшчэ сем субот, на кожнай з якіх прагучыць шмат цудоўнай музыкі ў выкананні найлепшых калектываў з Беларусі і іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0