У двары па вуліцы Лабанка ў Мінску затрымалі мужчыну ў неадэкватным стане — ён штосьці крычаў, махаў палкай і біў ёй па аўтамабілях. Затрымалі мужчыну відавочцы.

На месца выязджалі супрацоўнікі міліцыі. Як распавялі AUTO.TUT.BY у Фрунзенскім РАУС, затрыманым аказаўся мінчанін 47 гадоў, раней не судзімы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся пад дзеяннем псіхатропаў - раней за гэта ён не прыцягваўся. Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі - з ім працуюць медыкі. Мужчына паспеў пашкодзіць два аўто - у аднаго з іх выбіта задняе шкло, у другім пашкоджаны капот. Па інфармацыі tut.by, у мужчыны - атручэнне псіхатропамі і ён палкай «лавіў мух».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?