Кліп Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy перастаў быць самым папулярным відэа YouTube. Яго абышоў ролік з песняй See You Again з фільма «Фарсаж-7» у выкананні Уіза Халіфы і Чарлі Пута.

На дадзены момант колькасць праглядаў Gangnam Style дасягае 2 894 479 586, колькасць праглядаў See You Again — 2 895 724 859.

Сёмы «Фарсаж» працягнулі здымаць без Пола Уокера, які загінуў 30 лістапада 2013 года. У фінале фільма менавіта пад See You Again герой акцёра едзе ад сяброў. Кадры з Уокерам выкарыстаныя і ў кліпе.

Але з'явіўся новы фаварыт.

2,48 мільярда праглядаў мае жарсны ролік пуэртарыканцаў Луіса Фонсі і Дадзі Янкі (Daddy Yankee) «Despacito», выкладзены 12 студзеня 2017 года на Youtube. Менавіта ён, напэўна, хутка выйдзе на першае месца па праглядах, бо кліпу Уіза Халіфы і Чарлі Пута — 2 гады і 3 месяцы.

Despacito мае ўжо некалькі кавераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0