Канцлер Германіі Ангела Меркель заклікала ўрад Кітая дазволіць цяжка хвораму лаўрэату Нобелеўскай прэміі Лю Сяабо пакінуць краіну і атрымаць лячэнне ў іншым месцы, паведамляе EUObserver.
Па словах прэс-сакратара Меркель, яна чакае, што кітайскія ўлады праявяць чалавечнасць, а іх адмова дазволіць Лю пакінуць краіну яе засмучае.
Лю адбывае 11-гадовы тэрмін зняволення ў кітайскай турме. У маі ў яго быў дыягнаставаны рак печані ў апошняй стадыі.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»
0
0
0
0
0
0