AOL, Roberto Baldwin

AOL, Roberto Baldwin

Падчас канфлікту Эдуарда Барас размахваў перад сваёй дзяўчынай пісталетам. У нейкі момант ён пачаў пытаць яе, ці выклікала яна паліцыю. Разумная калонка, якая знаходзілася ў памяшканні, пачула словы «выклікаць» і «паліцыя» і неадкладна патэлефанавала ў 911. На тым канцы лініі аператар прасачыў за развіццём сваркі і прыняў рашэнне адправіць нарад па адрасе тых, хто тэлефанаваў. 

Дзяўчына Бараса атрымала траўмы падчас сваркі, але ў паліцыі кажуць, што ўсё магло скончыцца значна горш, калі б не званок калонкі. Шэрыф Мануэль Гансалес лічыць, што калонка выратавала жыццё не толькі дзяўчыне, але і яе дачцэ, якая таксама знаходзілася ў доме.

Спачатку паведамлялася, што гаворка ідзе пра разумную калонку ад Google, але потым крыніцы ўдакладнілі, што насамрэч у справе замешаны дэвайс неназванай фірмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?