11 ліпеня больш за ўсё ападкаў назіралася ў заходніх раёнах Беларусі. Ападкі былі рознай інтэнсіўнасці і размяркоўваліся нераўнамерна. Калі на большай частцы Брэсцкай вобласці дажджы былі даволі моцнымі (у Баранавічах, Ганцавічах выпала 20-21 мм, або 21-23% месячнай нормы), то ў Брэсце прайшоў слабы дождж.

У Гродзенскай вобласці ападкі былі інтэнсіўнымі: у Ваўкавыскім раёне выпала 55 мм (каля 50% месячнай нормы), у Ваўкавыску - 32 мм (37%).

У Валожыне (Мінская вобласць) адзначана 34 мм ападкаў (45%). У Мінску за мінулую ноч зафіксавана 11 мм ападкаў (12%)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?