Асацыяцыя тэнісістаў-прафэсіяналаў апублікавала новы рэйтынг.

Вікторыя Азаранка ўзьнялася на чарговую прыступку і цяпер займае 14-ю пазыцыю. Вольга Гаварцова засталася на 48-м месцы, Настасься Якімава – 112-я (яна ўзьнялася на адну пазыцыю), Кацярына Дзегалевіч – 145-я (была 146-й), Тацяна Пучак – 172-я (была 162-й), Ксенія Мілеўская – 276-я (была 278-й).

Поўны сьпіс беларусак.

Невясёлыя справы ў мужчын. Працягваецца падзеньне Максіма Мірнага.

Ён ужо – 380-ы. Уладзімір Ваўчкоў, наадварот, узьняўся на дзьве пазыцыі, і цяпер – 422-ты, Уладзімер Ігнацік – 423-ці, Андрэй Каратчэня – 596-ты.

Сёньня, між іншым, стартуе чацьверты, заключны этап турніру Вялікага Шлему – Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (Us Open).

Макс Мірны у індывідуальным разрадзе выступаць ня будзе, у парным разрадзе разам з шатляндцам Джэймі Мюрэеем у першым крузе ён згуляе з Міхалам Мерцінякам (Славакія) / Лоўра Жоўкам (Харватыя).

Што тычыць нашых дзяўчат, то Вольга Гаварцова ў першым крузе згуляе з Сандрай Заглававай (Чэхія), а Вікторыя Азаранка -- яшчэ з адной прадстаўнічкай Чэхіі – Кларай Закапалавай.

Матч Азаранкі пройдзе сёньня, яна выйдзе на корт у Нью-Ёрку не раней за 19:00 паводле беларускага часу. US Open паказвае ў вялікім аб'ёме канал Eurosport.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0